Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » КАЛАДКЕВІЧ (КОЛОДКЕВИЧ) Пётр Дзмітрыевіч
[1876, мяст. Сіняўка Чарнігаўскай губ., цяпер Украіна — ?]. Беларус. У 1910-я г. служыў у царскай арміі ў чыне падпалкоўніка. У 1930-я г. бухгалтар-фатограф арцелі фатографаў у Мінску, актыўны прыхаджанін Аляксандра-Неўскага храма. Арыштаваны 14.4.1933 у Мінску па адрасе: вул. Шырокая, д. 12, кв. 2. Асуджаны 1.11.1933 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 12.6.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа К. і інш. № 24819-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.