Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » КАЗЛОЎСКІ (КОЗЛОВСКИЙ) Ігнацій Дзімітрыевіч
[1886, Полацкі пав. Віцебскай губ. — 1937, ГУЛАГ], святар. Беларус. У 1930-я г. знаходзіўся ў зняволенні ў Беламорска-Балтыйскім канцлагеры НКВД Карэльскай АССР. Узяты пад варту і 20.9.1937 асуджаны тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны на ст. Мядзведжая Гара (Сандармох). Рэабілітаваны пракуратурай Карэліі 31.3.1989.
Кр.: Інфармацыя з базы дадзеных Ю. А. Дзмітрыева.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.