Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » КАЗЛОЎ (КОЗЛОВ) Фама Захаравіч 

КАЗЛОЎ (КОЗЛОВ) Фама Захаравіч

[1896, в. Шастакі Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. — 18.7.1938, ГУЛАГ]. Беларус. З сялянскай сям’і. Да арышту дыякан царквы ў роднай вёсцы. Арыштаваны 11.2.1930. Асуджаны 9.3.1930 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. Служыў у Пакроўскім храме в. Кішчыцы Шклоўскага р-на. Зноў арыштаваны 18.9.1937. Асуджаны 5.11.1937 са святарамі Магілёўскай епархіі Гаўрыілам Мельячэнкам, Дзімітрыем Случаноўскім, Антоніем Сцяпанавым і інш. тройкай НКВД як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Тайшэцкі канцлагер НКВД Іркуцкай вобл. Загінуў у зняволенні. Па першай справе (№ 10338-сн; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) рэабілітаваны 27.7.1989, па другой (№ 14144-сн) 22.11.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"