Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » ІРЫНЕЙ (ГУРЫНОВІЧ) 

ІРЫНЕЙ (ГУРЫНОВІЧ)

[Ірыней Іванавіч; 1864, мяст. Цыpын Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — ?], архімандрыт, з насельнікаў Слуцкага Свята-Троіцкага манастыра. Беларус. У 1920-я г. настаяцель Прачысценскай царквы в. Васільчыцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. Ухіліўся ў абнаўленчы раскол. 1.9.1926 узведзены ў сан ігумена, узнагароджаны паліцай, з 5.9.1926 архімандрыт. Арыштаваны ў чэрв. 1929 у Слуцку Мінскай вобл. за заклікі да моладзі не ўступаць у клуб бязбожнікаў. Асуджаны 3.9.1929 асобай нарадай пры АДПУ дa 3 гадоў пазбаўлення права жыць у 12 населеных пунктах і на Урале. Этапаваны ў Ніжні Ноўгаpад. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ў 1992 пpакуpатуpай Беларусі. Асабовая справа Г. № 33343-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: БНДЦЭД; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии; Шиленок Д., свящ. Из истории Православной Церкви в Белоруссии (1922—1939). М., 2006.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"