Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » ІНАКЕНЦІЙ ( ЯСТРАБАЎ ) 

ІНАКЕНЦІЙ ( ЯСТРАБАЎ )

[16.7.1867, Астраханская губ., Расія — 22.5.1928, Масква], архіепіскап, духоўны пісьменнік, перакладчык. Пасля сканчэння Казанскай духоўнай акадэміі са ступенню кандыдата багаслоўя (1892) выкладаў этнаграфію, калмыцкую мову, перакладаў духоўныя творы. З 1898 магістр багаслоўя. Рукапаложаны ў іераманаха (1902), узведзены ў сан архімандрыта (1905), з 1906 епіскап Канеўскі, вікарый Кіеўскай епархіі. З 1910 рэктар Кіеўскай духоўнай акадэміі, настаяцель Брацкага Благавешчанскага манастыра. З ліп. 1914 узначальваў Полацка-Віцебскую епархію. Са студз. 1915 — старшы місіянер кансісторыі пры Свяцейшам сінодзе, настаяцель Данскога манастыра ў Маскве. Пазней рэктар Кіеўскай духоўнай акадэміі, вікарны епіскап Канеўскі. З верас. 1917 зноў кіраваў Полацка-Віцебскай епархіяй. Арыштаваны ў крас. 1922 за «распаўсюджванне звароту да патрыярха Ціхана». Змешчаны ў Віцебскую псіхлячэбніцу. У ліст. 1923 высланы ў Маскву, у 1925 у Кубань. У 1927 прызначаны архіепіскапам Астраханскім. Аўтар буквара і падручніка для калмыцкіх школ.

Кр.: Кривонос Ф., свящ. Очерки из истории Витебска 20 — 30 гг. ХХ  ст. // Витебские Епархиальные Ведомости. 2001. № 1 (2). С.  23—24; www.kuz.pstbi.ccas.ru.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"