Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » ІВАНОЎ (ИВАНОВ) Фёдар Спірыдонавіч 

ІВАНОЎ (ИВАНОВ) Фёдар Спірыдонавіч

[1879, в.  Займішча (Царава-Займішча) Вяземскага пав. Смаленскай губ., цяпер Вяземскі р-н Смаленскай вобл., Расія — ?]. Рускі. У пачатку 1900-х г., верагодна, дапамагаў па службе ва Увазнясенскім храме Магілёва. 18.11.1906 вытрымаў экзамен і прызначаны псаломшчыкам Міхайлаўскай царквы в. Бахань Быхаўскага пав. Магілёўскай губ. (тагачасны паштовы адрас: ст. Свенскаполле), цяпер Слаўгарадскі р-н Магілёўскай вобл. У 1920-я г. настаяцель Свята-Духава храма в. Чэрнеўка Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 8.2.1930. Асуджаны 12.3.1930 са святарамі Магілёўскай епархіі Максімам Галубковым, Уладзімірам Коршунавым, Міхаілам Піневічам, Кірылам Сухабаеўскім, старастам царквы і шэрагам актыўных прыхаджан (усяго не менш чым 20 чалавек) асобай нарадай пры АДПУ як «арганізатар антысавецкай групоўкі» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 28.9.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл. Групавая справа І. і інш. № 12668 захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губерніи; НАРБ, ІКБР.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"