Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » ІВАНОЎ (ИВАНОВ) Еўдакім Грыгор’евіч 

ІВАНОЎ (ИВАНОВ) Еўдакім Грыгор’евіч

[1881 ці 1882, в. Глыны Полацкага пав. Віцебскага губ., цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. — 26.9.1937, Віцебск, турма НКВД], святар. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1920-я г. служыў у Казанскай царкве в. Дарагакупава Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў сямёра дзяцей. Арыштаваны 11.4.1933. Абвінавачваўся ў правядзенні «антысавецкай агітацыі». Асуджаны не быў. Вызвалены 15.5.1933. Паўторна арыштаваны 28.4.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 9-я Бабеля, д. 4. Прыгавораны тройкай НКВД 7.9.1937 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Першая справа І. (захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) спынена ў снеж. 1933. Па другой справе (№ 9509-п; захоўваецца тамсама) рэабілітаваны 23.1.1960 Віцебскім абл. судом.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"