Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » ІААН ПАНКРАТОВІЧ 

ІААН   ПАНКРАТОВІЧ

[Іван Фёдаравіч; 1870, мяст. Клецк Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — 6.10.1937, Слуцк, турма НКВД], свяшчэннамучанік, протаіерэй. Беларус. Скончыў настаўніцкую семінарыю. Рукапаложаны ў іерэя (1904). Служыў у Спаса-Праабражэнскім храме в. Язвінкі Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Лунінецкі р-н Брэсцкай вобл. З 1913 настаяцель Пакроўскай царквы в. Чыжэвічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер у межах Салігорска — райцэнтра Мінскай вобл. У 1914 выбраны членам будаўнічага камітэта цэркваў 4-й акругі Слуцкага пав. Быў жанаты, меў двое дзяцей. У 1934 савецкія ўлады зачынілі храм, але святар тайна працягваў хрысціць дзяцей і адпяваць нябожчыкаў. Арыштаваны 24.8.1937. Асуджаны 28.9.1937 з 40 свяшчэнна- і  царкоўнаслужыцелямі і актыўнымі прыхаджанамі тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю і рэлігійную прапаганду» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 15.3.1989 пракуратурай БССР. У 1999 Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы далучаны да ліку святых новапакутнікаў. Групавая справа П. і інш. № 21262-с з фотаздымкамі захоўваецца ў  архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Личный состав епархиального управления; Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Житія и  Жизнеописанія новопрославленныхъ святых и Подвижниковъ Благочестія, въ Русской Православной Церкви просіявшихъ (отъ царствованія царя-мученика Николая II Александровіча і до нашихъ дней). СПб., 2001. Т. 2 (августъ-декабрь); Жития священномучеников Минской епархии.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"