Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » ЗУБАЎ (ЗУБОВ) Яўсевій Іванавіч
[22.6.1863, мяст. Гарадзішча Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 17.8.1938, Віцебск, турма НКВД]. Беларус. З духоўнага саслоўя. У пачатку 1900-х г. служыў псаломшчыкам у Пакроўскай царкве в. Машкова Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. 19.5.1906 пераведзены ў Пакроўскі храм мяст. Дуброўна Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Арыштаваны 4.11.1937 у мяст. Лёзна Віцебскай вобл. па адрасе: вул. Вакзальная, д. 134. Асуджаны 19.11.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Загінуў у зняволенні ад плеўрапнеўманіі. Рэабілітаваны 20.11.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа З. № 21345-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.