Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » ЗУБАРАЎ (ЗУБАРЕВ) Уладзімір 

ЗУБАРАЎ (ЗУБАРЕВ) Уладзімір

[1863, Магілёў — 1.11.1937, Гомель, турма НКВД], протаіерэй. Сын святара Магілёўскай епархіі Васілія Зубарава. Скончыў Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію (1890). З 2.7.1892 назіральнік Магілёўскага духоўнага жаночага вучылішча, выкладчык Закона Божага. 30.8.1892 рукапаложаны ў іерэя. З 3.1.1894 назіральнік царкоўна-прыходскіх школ і вучылішч граматы Магілёўскай епархіі. З 24.9.1896 член Магілёўскай губернскай камісіі па першым перапісе насельніцтва Расійскай імперыі ў 1897. З 1904 член Магілёўскага губернскага камітэта па справах земскай гаспадаркі. З 1906 член Магілёўскага епархіяльнага місіянерскага савета. 21.9.1906 прызначаны назіральнікам Гомельскага духоўнага вучылішча. Узнагароджаны нагрудным крыжам. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. З ліп. 1922 адзін з кіраўнікоў абнаўленчага руху ў Гомелі, член Гомельскага епархіяльнага ўпраўлення. У сак. 1924 выйшаў з абнаўленчага раскола. Уваходзіў у склад Гомельскага ўпраўлення, якое прызнавала ціханаўскую патрыяршую Царкву. Арыштаваны 20.8.1937 у Гомелі. Асуджаны тройкай НКВД 30.10.1937 да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 11.7.1988.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Гомеля. У 2 кн. Кн. 1-я. Мн., 1998; Шиленок Д., свящ. Из истории православной церкви в Белоруссии (1922—1939). Мн., 2006.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"