Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » ЗІНОВІЯ (ДУРЭЙКА)
[Дамініка Адамаўна; 1871 (?), в. Выгалавічы Княгінінскай вол. Вілейскага пав., цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. — ?], манахіня. З сялянскай сям’і. У 1904—32 паслушніца, манахіня Баркалабаўскага манастыра. Арыштавана 17.2.1932. Асуджана 22.3.1932 да 3 гадоў ссылкі ў Казахстан с канфіскацыяй маёмасці. Пакаранне адбывала ў Чэлкары Самаркандскай вобл. Далейшы лёс невядомы.
Літ.: Санкт-Петербургской епархии Синодик.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.