Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » ЗІМІТРОВІЧ (ЗМІТРОВІЧ) (ЗИМИТРОВИЧ, ЗМИТРОВИЧ) Зінаіда Іванаўна
[11.10.1900 Мінск — ?], манахіня. З мяшчанскай сям’і. Скончыла СШ. Была паслушніцай Увядзенска-Паданскага манастыра ў Аланецкай губ. У 1920 накіравана ў Петраград. У 1928 архімандрытам Генадзіем (Нікіфаравым) ва Увядзенскай царкве пры падвор’і пастрыжана ў манашаства. Арыштавана 18.4.1932. Асуджана да 3 гадоў ссылкі ў Казахстан. Далейшы лёс невядомы.
Літ.: Санкт-Петербургской епархии Синодик.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.