Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » ЗЕЛЯЗІНСКІ (ЗЯЛЕНСКІ) (ЗЕЛЕЗИНСКИЙ, зеленский) Сімяон
[1878, в. Рудабелка Бабруйскага пав. Мінскай губ., з 31.8.1954 у межах г.п. Акцябрскі Гомельскай вобл. — ?], сын Васілія (Зелязінскага) (Зяленскага) . З 1909 настаяцель Георгіеўскай царквы в. Лапічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Асіыповіцкі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны 19.9.1937. Праходзіў па адной справе са святарамі Мікалаем Вярыгам, Даніілам Каржанеўскім, Мікалаем Заусцінскім, Іосіфам Ціхановічам, старастам і актыўнымі прыхаджанамі. Асуджаны 20.10.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую прапаганду» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 1.9.1963 пастановай Магілёўскага абл. суда. Групавая справа З. і інш. № 8901 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; НАРБ, ІКБР.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.