Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » ЗАБЛОЦКІ (ЗАБЛОЦКИЙ) Мікалай Фаміч 

ЗАБЛОЦКІ (ЗАБЛОЦКИЙ) Мікалай Фаміч

[1867, Лепель Віцебскай губ. — ?], протаіерэй, верагодна, брат Льва Фаміча Заблоцкага*  . Скончыў Казанскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1888). Служыў другім святаром Мікалаеўскага сабора ў Гарадку Віцебскай губ. Першы раз арыштаваны ў 1919. Абвінавачваўся ў «арганізацыі ўзброенага паўстання супраць савецкай улады». Асуджаны да 15 гадоў турэмнага зняволення. З 1942 служыў у Казанскім саборы г. Луга Ленінградскай вобл. Арыштаваны 3.5.1944. Пазасудовыя органы НКВД 77-гадовага святара прыгаварылі 26.6.1944 да 20 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; Санкт-Петербургской епархии Синодик; Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.


* Рукапаложаны ў іерэя (1886). Служыў ва Увазнясенскім храме мяст. Пышна Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. З 1906—07 настаяцель Петра-Паўлаўскай царквы в. Стайкі Гарадоцкага пав. Віцебскай губ., цяпер Пскоўская вобл., Расія.

 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"