Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » ЗАБЕЛА (ЗАБЕЛЛО) Васілій Васілевіч
[1890, в. Зоры Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чэрыкаўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], святар. Беларус. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. У 1920-я г. служыў у Крычаве Чэрыкаўскага пав. Быў жанаты, гадаваў сына Канстанціна (н. ў 1916), дачок Валянціну (1915) і Зою (1927). Арыштаваны 5.4.1933 у Крычаве па адрасе: вул. Мікалаеўская, д. 1. Асуджаны калегіяй АДПУ 9.6.1933 як «член контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай антысавецкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 17.7.1989. Групавая справа З. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.