Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » ЖЫЖЫЛЕНКА (ЖИЖИЛЕНКО) Любоў Іванаўна 

ЖЫЖЫЛЕНКА (ЖИЖИЛЕНКО) Любоў Іванаўна

[1867 (?), Віцебскі пав. — ?], педагог, з дваранскай сям’і, жонка прафесара Петраградскага ун-та А.А.Жыжыленкі, спецыяліста па крымінальным праве, абаронца на працэсе 1922 года па справе «аб супраціве канфіскацыі царкоўных каштоўнасцей». Атрымала вышэйшую адукацыю. Член кадэцкай партыі (1906—1917). З 1908 старшыня аддзялення кадэцкай партыі Каломенскага р-на. У пачатку 1920-х г. вучылася ў  Багаслоўскім інстытуце. Арыштавана ў сак. 1929 па справе гуртка «Воскресенье». Асуджана 22.7.1929 да ППК умоўна. Далейшы лёс невядомы.

Літ.: Санкт-Петербургской епархии Синодик.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"