Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » ЖУРАЎСКІ (ЖУРАВСКИЙ) Іакаў Львовіч 

ЖУРАЎСКІ (ЖУРАВСКИЙ) Іакаў Львовіч

[1879, Невельскі пав. Віцебскай губ., цяпер Невельскі р-н Пскоўскай вобл., Расія — 1.11.1937, Ленінград, турма НКВД]. Беларус. Верагодна, брат Георгія Львовіча Жураўскага*  . У пачатку 1900-х г. епархіяльны місіянер. 16.8.1906 прызначаны псаломшчыкам Магілёўскага Іосіфаўскага кафедральнага сабора. Рукапаложаны ў іерэя. У 1930-я г. служыў у царкве пры Серафімаўскіх могілках у Ленінградзе. Арыштаваны 5.10.1937 у Ленінградзе па адрасе: Старая Вёска, Ліпавая алея, д. 11, кв. 1. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 28.10.1937 за «шпіёнскую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; Ленинградский мартиролог.


* Рукапаложаны ў іерэя ў 1896. Служыў у Пакроўскім храме в.?Лутно Невельскага пав. З 1906—07 настаяцель Успенскай царквы в. Белахвостава таго ж пав.

 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"