Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » ЖОРАЎ (ЖОРОВ) Іакаў Іларыёнавіч
[1878, мяст. Копысь Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — ?], святар. Беларус. З мяшчанскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Магілёўскай епархіі. Арыштаваны 18.1.1931 у в. Славені (Малыя Славені) былога Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. Асуджаны 11.3.1931 са святаром Лаўрам Ціцянковым асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 7.7.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа Ж. і інш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.