Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » ЖДАНАЎ (ЖДАНОВ) Канстанцін 

ЖДАНАЎ (ЖДАНОВ) Канстанцін

[1875 — 1918]. З сям’і святара, настаяцеля Свята-Успенскага храма ў мяст. Шаркаўшчына Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Скончыў Віленскую духоўную семінарыю. Рукапаложаны ў іерэя. Пасля смерці бацькі прызначаны на яго месца. Разам з прыхаджанамі адбудаваў у цэнтры мястэчка новы храм у гонар іконы «Усіх смуткуючых радасць», але працягваў служыць ва Успенскім. Арыштаваны ў 1918. Каб спыніць спробы прыхаджан вызваліць святара, чэкісты перавезлі яго ў Дзісну. Услед за ім паехалі жанчыны. Ноччу айца Канстанціна, яго заступніц і арыштаванага ў Дзісне святара Міхаіла Сіняўскага павялі на расстрэл. Жанчын расстралялі па дарозе. Міхаілу Сіняўскаму ўдалося уцячы, а айцец Канстанцін быў збіты рыдлёўкамі і яшчэ жывы закапаны ў зямлю. Пазней прыхаджане адкапалі цела святара і перахавалі пад алтаром Свята-Адзігітрыеўскай царквы ў Дзісне.

Кр.: Памятная книжка Виленской губернии; www.hramvsr_by-искусства-портретная галерея.htm.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"