Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » ЖАЎНЯРОВІЧ (ЖОЛНЕРОВИЧ) Філіп Дзмітрыевіч 

ЖАЎНЯРОВІЧ (ЖОЛНЕРОВИЧ) Філіп Дзмітрыевіч

[1887, в. Матчыцы Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. — ?]. Беларус. У 1920-я г. настаяцель Пакроўскай царквы в. Брацькавічы Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Касцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 17.2.1930. Праходзіў па адной справе з актыўнымі прыхаджанамі Аляксандрам Вайноўскім (1887), Аляксандрам Варанцовым (1886), Дзмітрыем Варанцовым (1888), Аляксандрам Падабедам (1885), Грыгорыем Падабедам (1882), Паўлам Сачковічам (1867), Радыёнам Ярошавым (1904) і, верагодна, старастам царквы Сяргеем Віскоўскім (1869). Асуджаны 21.3.1930 калегіяй АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.5.1989 указам прэзідыума Вярхоўнага суда СССР. Групавая справа Ж. і інш. № 9936 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"