Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » ДЫМАН Міхаіл Іванавіч
[1896 (?), Полацкі пав. Віцебскай губ. — 7.10.1937, Віцебск, турма НКВД], святар. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю (?). Служыў у адным з храмаў Полацка-Віцебскай епархіі. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 17.9.1937 у Віцебску па адрасе: Пралетарскі бульвар, д. 36. Асуджаны 28.9.1937 з 40 інш. свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелямі і актыўнымі прыхаджанамі тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.7.1956 прэзідыумам Віцебскага абл. суда. Групавая справа Д. і інш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; НАРБ, ІКБР.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.