Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » ДУХОЎСКІ (ДУХОВСКИЙ) Іаан Паўлавіч 

ДУХОЎСКІ (ДУХОВСКИЙ) Іаан Паўлавіч

[1890, Крычаў Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. У 1920-я г. настаяцель Раства-Багародзіцкай царквы в. Любінічы Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 28.9.1929. Асуджаны 15.12.1929 са святаром Гаўрыілам (Тумерам) Туманавым, дыяканам Яўграфам Рыжыкавым і актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» дa 3  гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.10.1992 пракуратурай Магілёўскай вобл. Асабовая справа Д. № 15308 захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.

 


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"