Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » ДУДКІН (ДУДКИН) Мікалай Радзівонавіч
[1890 — 1.11.1937, Гомель, НКВД], протаіерэй (абнаўленчы). Служыў у Спаса-Праабражэнскім храме в. Дзятлавічы Пінскага пав. Мінскай губ., (цяпер Лунінецкі р-н Брэсцкай вобл.), але з-за канфлікту з вернікамі пакінуў прыход. Праз некаторы час забаронены ў свяшчэннаслужэнні (1924). Ухіліўся ў абнаўленчы раскол. У 1926 настаяцель Богаяўленскага сабора ў Оршы. У 1927 служыў у Раства-Багародзіцкай могілкавай царкве ў Гомелі. Пасля выказанага недаверу вернікамі і іх скаргі ў Беларускі Праваслаўны Сінод (сярэдзіна 1928) пераведзены ўпаўнаважаным абнаўленчага архіерэя па Мазырскай епархіі. У снеж. 1928 вернуты ў Гомель, прызначаны благачынным цэркваў акругі. Пад яго націскам у абнаўленцтва перайшлі шэраг прыходаў. Улетку 1930 з дапамогай мясцовых уладаў захапіў Свята-Духаў сабор у Ельску Гомельскай вобл. і стаў яго настаяцелем. У канцы ліп. 1934 пераведзены ў Гомель. Арыштаваны 6.9.1937. Асуджаны тройкай НКВД 30.10.1937 да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 11.7.1988.
Кр.: Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Гомеля. У 2 кн. Кн. 1-я. Мн., 1998; Шиленок Д., свящ. Из истории православной церкви в Белоруссии (1922—1939). Мн., 2006.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.