Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » ДЗЬЯКАНАЎ (ДЬЯКОНОВ) Міхаіл Пятровіч
[1873, Гродна — ?], святар, службовец. Беларус. У пачатку 1930-х г. інспектар асабовага страхавання ўпраўлення ашчадных кас і дзяржаўнага крэдыту. Арыштаваны 2.6.1932 у Казані. Асуджаны АДПУ Татарскай АССР 31.7.1932 як «былы святар» і за «контррэвалюцыйную дзейнасць». Справа спынена з-за недахопу доказаў. Зноў арыштаваны 21.4.1933. Вызвалены 27.11.1933 пад падпіску аб нявыездзе. Да 1937 сакратар аддзела кадраў трэста кінафікацыі пры СНК Татарскай АССР. Трэці раз арыштаваны 22.8.1937. Прыгавораны 16.1.1938 асобай нарадай пры НКВД СССР за «сістэматычную контррэвалюцыйную агітацыю, накіраваную на ўтварэнне варожай арганізацыі» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.5.1989.
Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Республика Татарстан; Бутовский Полигон.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.