Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » ДАПЁРКА (ДАПЕРКА-ДАПИОРКО) Іаан Сяргеевіч 

ДАПЁРКА (ДАПЕРКА-ДАПИОРКО) Іаан Сяргеевіч

[1874, в. Углінка, цяпер тэрыторыя Ушацкага р-на Віцебскай вобл. (вёска не існуе) — 7.10.1937, Віцебск, турма НКВД], святар, службовец. Беларус. З духоўнага саслоўя. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю (?). У 1900—10-я г. супрацоўнік Віцебскай кантрольнай палаты. У 1920-я г., верагодна, служыў у адной з цэркваў Віцебска. Арыштаваны 22.9.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Баўмана, д. 2. Асуджаны 28.9.1937 з 40 інш. свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелямі і актыўнымі прыхаджанамі тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» і як «удзельнік контррэвалюцыйнай царкоўнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.7.1956 прэзідыумам Віцебскага абл. суда. Групавая справа Д. і інш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; БНДЦЭД.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"