Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » ГЛУШАК Міхаіл Рафаілавіч
[1887, в. Шыроеўка (?) Віцебскай губ. — ?], протадыякан. Беларус. З сялянскай сям’і. Служыў у адной з цэркваў Магілёва. Быў жанаты, меў сямёра дзяцей (н. ў 1907—22). Арыштаваны 5.3.1933. Асуджаны калегіяй АДПУ 9.6.1933 за «антысавецкую агітацыю» і як «удзельнік контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 17.7.1989. Групавая справа Г. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.