Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » ГЛІНСКІ (ГЛИНСКИЙ) Фама Іванавіч 

ГЛІНСКІ (ГЛИНСКИЙ) Фама Іванавіч

[1887, Хоцімск Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — 2.9.1937 (?), ГУЛАГ], святар. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю. Арыштаваны 24.11.1932 у в. Галышына Горацкага р-на Магілёўскай вобл. Асуджаны 24.12.1932 з шэрагам вернікаў калегіяй АДПУ за «ўдзел у контррэвалюцыйнай кулацкай арганізацыі» да 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі канцлагер НКВД Мядзведжагорскага р-на Карэльскай АССР. 6.5.1936 узяты ў лагеры пад варту. 2.9.1937, верагодна, са святарамі Грыгорыем Ляўчуком, Іосіфам Пяткевічам і інш. прыгавораны тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» і «ўдзел у тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны на Водараздзеле (VII—VIII шлюз Беламорска-Балтыйскага канала). Па першай справе (групавая, № 7515-сн; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) рэабілітаваны пастановай Магілёўскага абл. суда 30.9.1961, па другой Вярхоўным судом Карэльскай АССР 17.7.1990.

Кр.: Інфармацыя з базы дадзеных Ю.А. Дзмітрыева.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"