Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » ГЕРАСІМ0ВІЧ (ГЕРАСИМОВИЧ) Мікалай Фёдаравіч
[1902 — студз. 1955], іерэй. 3 1916 псаломшчык Петра-Паўлаўскай царквы в. Забор’е, потым Ільінскага храма в. Mypагi Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Расонскі р-н Віцебскай вобл. 3 1924 дыякан Раства-Багародзіцкай царквы в. Расоны Полацкага пав. Рукапаложаны ў іерэя (1929). Да 1934 настаяцель Увазнясенскага храма в. Стрэлкі Асвейскага р-на Віцебскай вобл. У 1944—45 служыў у Мікалаеўскай царкве ў Дрысе, цяпер Верхнядзвінск Віцебскай вобл. Арыштаваны ў 1945. Асуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ў Сібір. Памёр i пахаваны пры Успенскай царкве Енісейска Краснадарскага краю, Расія.
Жонка святара Лідзія Іванаўна жыла ў Верхнядзвінску. Памерла 6.5.1978.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.