Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » ГЕЙХРОХ Мікалай Іванавіч 

ГЕЙХРОХ Мікалай Іванавіч

[1884, Пінск Мінскай губ., цяпер горад Брэсцкай вобл. — ?]. Беларус. З сям’і царкоўнаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. З 1913 настаяцель Свята-Троіцкай царквы в. Дудзічы Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Калінкавіцкі р-н Гомельскай вобл. З 22.9.1914 в.а. благачыннага цэркваў 3-й акругі Рэчыцкага пав. У 1920-я г. служыў у Мікалаеўскім храме мяст. Васілевічы Рэчыцкага пав., цяпер горад Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, служыў у Пінску. Арыштаваны 1.6.1946. Асуджаны 25.1.1947 асобай нарадай МДБ за «здраду радзіме» дa 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Сібірскі канцлагер НКВД Новасібірскай і Кемераўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 20.10.1994 пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа Г. № 13331-с захоўваецца ў архіве КДБ Брэсцкай вобл.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"