Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » ГАХОВІЧ (ГАХОВИЧ) Павел 

ГАХОВІЧ (ГАХОВИЧ) Павел

[1867, в. Князь-Возера Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер в. Чырвонае Возера Салігорскага р-на Мінскай вобл. — ?], протаіерэй, сын Аляксандра Гаховіча*  . Беларус. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, накіраваны псаломшчыкам у Спаса-Праабражэнскую царкву в.  Языль Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Старадарожскі р-н Мінскай вобл. Рукапаложаны ў іерэя і 18.8(9).1894 прызначаны настаяцелем новага Георгіеўскага храма в. Даўгінава (Даўгінічы) Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. 6.10.1894 пераведзены ў Параскева-Пятніцкую царкву в. Чэрніхава Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. Узнагароджаны набедранікам (да 1900). З 1903 служыў у Свята-Троіцкім храме ў мяст. Івянец Мінскага пав., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. З 1907 настаяцель Аляксандра-Неўскай царквы ў мяст. Мар’іна Горка Ігуменскага пав., цяпер цэнтр Пухавіцкага р-на Мінскай вобл., член благачыннага савета. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 2.12.1929. Праходзіў па адной справе з актыўнымі прыхаджанамі братамі Мікітам Кліменцевічам Пяткевічам (н. ў  1875), Сямёнам Кліменцевічам Пяткевічам (1879), Канстанцінам Гаўрылавічам Ярэмбкам (1877). Асуджаны 13.1.1930 асобай нарадай пры АДПУ за «сабатаж» дa 5 гадоў ППК (заменена ссылкай). Далейшы лёс невядомы. Верагодна, былі рэпрэсаваны і сваякі Г. Рэабілітаваны 28.4.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Г. і інш. № 28175-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

29.1.1933 у мяст. Капыль Мінскай вобл. арыштаваны аграном райземупраўлення Гаховіч Фёдар (н. ў 1902 у в. Чэрніхава), сын Паўла Гаховіча. 8.5.1933 асуджаны як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Далейшы яго лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.7.1958 трыбуналам БВА. Асабовая справа Г. № 11070-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; НАРБ, ІКБР; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


* У ліку лепшых скончыў Мінскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1849). Да 1888—89 служыў у Пакроўскай царкве в. Князь-Возера. Узнагароджаны набедранікам, скуф’ёй, камілаўкай, нагрудным крыжам (да 1887).

 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"