Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » ГАРО (ГАРРО) Раман Дзмітрыевіч
[1879, в. Хацетава Чавускага пав. Магілёўскай губ., у 1930-я г. Чавускага р-на Магілёўскай вобл., цяпер не існуе — 4.5.1933, Магілёў, турма АДПУ]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля (?). Скончыў духоўную семінарыю. Да арышту настаяцель Свята-Духавай царквы ў роднай вёсцы. Арыштаваны 16.11.1932 са старастам або актыўным прыхаджанінам царквы Ільёй Сафонавым і інш. Асуджаны 21.4.1933 асобай нарадай пры АДПУ за «контррэвалюцыйную дзейнасць» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 22.8.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл. Групавая справа Г. і інш. № 13398-сн захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.