Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » ГАРБАЦЭВІЧ (ГОРБАЦЕВИЧ) Вячаслаў 

ГАРБАЦЭВІЧ (ГОРБАЦЕВИЧ) Вячаслаў

[1879 — 1966], мітрафорны протаіерэй. З духоўнага саслоўя. У ліку лепшых скончыў Мінскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1900). У 1901 павяторы назіральнік царкоўна-прыходскіх школ пры Уваскрасенскім саборы ў Барысаве Мінскай губ. У  1903—15 настаяцель Дзмітрыеўскай царквы в.  Скародна Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Ельскі р-н Гомельскай вобл. Дэлегат Мінскага епархіяльнага з’езда свяшчэннаслужыцеляў (1914). У сярэдзіне 1920-х г. настаяцель Мікалаеўскай царквы ў мяст. Калінкавічы (Каленкавічы) Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл.), благачынны. Рэпрэсаваны ў другой палове 1920-х г. З 1944 служыў у адным з храмаў УССР. Апошняе месца службы — Жытомірскі сабор.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Каминский Г., протоиерей, Лякин В. Свет православия на Калинковичской земле. Мн., 2006.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"