Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » ГАНКЕВІЧ (ГАНКЕВИЧ) Аляксій 

ГАНКЕВІЧ (ГАНКЕВИЧ) Аляксій

[1883, в. Палессе Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чачэрскі р-н Гомельскай вобл. — ?]. Беларус. Сын Васілія Львовіча Ганкевіча*  . Скончыў багаслоўскія курсы. З 1915 настаяцель Мікалаеўскай царквы в. Пепелеўка (Пепялёўка) Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія. У 1920-я г. служыў у Мікалаеўскай (?) царкве в. Горы Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 29.4.1933. Асуджаны 19.7.1933 са святаром Леанідам Петуховічам і актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.11.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл. Групавая справа Г. і інш. № 12890 захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НАРБ, ІКБР.


* У 1880—1910-я г. настаяцель Мікалаеўскай царквы в.?Палессе.

 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"