Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » ВЫБАРНАЎ (ВЫБОРНОВ) Фёдар Сцяпанавіч
[1892, с. Матвееўка Спаскага пав. Казанскай губ., Расія — 13.1.1956], святар. З сям’і псаломшчыка. Удзельнік 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў. У 1920 падчас адступлення Чырвонай арміі трапіў у палон да палякаў. Пасля вызвалення жыў у Гродне. З 1926 рэгент хора Пакроўскага сабора. З 7.7.1927 дыякан Спаса-Праабражэнскага сабора ў Слоніме, цяпер Гродзенскай вобл. У 1927 архіепіскапам Гродзенскім і Навагрудскім Аляксіем (Грамадскім) рукапаложаны ў іерэя. З 29.4.1928 святар Слонімскага сабора. 20.3.1931 пераведзены ў храм у гонар Казанскай іконы Божай Маці ў в. Парэчча, цяпер Гродзенскі р-н. З 20.3.1932 служыў у прыпісной царкве ў в. Кузьмічы, цяпер Ваўкавыскі р-н Гродзенскай вобл. 1.3.1937 пераведзены ў Астроўскую царкву Сакольскага пав. (Польшча). З 1940 рэгент Гродзенскага Пакроўскага сабора. У чэрв.-кастр. 1941 служыў у Благавешчанскай царкве в. Жытомля Гродзенскага р-на. Арыштаваны нямецкімі ўладамі. Пасля вызвалення зноў служыў у Пакроўскім саборы. Быў жанаты, меў сына. Арыштаваны супрацоўнікамі НКВД 15.11.1944. Асуджаны ваенным трыбуналам 28.3.1945 як «удзельнік антысавецкай арганізацыі, пасобнік нямецкіх акупантаў» і за «службу ў царскай арміі і ў белых» да 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Вызвалены 22.10.1954. З канцлагера вярнуўся інвалідам. З 25.8.1955 зноў служыў рэгентам у Гродзенскім саборы. Рэабілітаваны Гродзенскім абл. судом 23.10.1992. Асабовая справа В. № п-15408 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
Жонка святара Марыя Сцяпанаўна памерла 1.12.1979.
Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2; Черепица В.Н. Очерки истории Православной Церкви на Гродненщине (с древнейших времен до наших дней). Ч. 1. Гродно, 2005. С. 256—257.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.