Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » ВІШНЯКОВА (ВИШНЯКОВА) Анна Грыгор’еўна
[1885, в. Вежкі Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Дубровенскі р-н Віцебскай. вобл. — ?], манахіня, сястра Меланіі Вішняковай. Беларуска. Арыштавана 4.4.1932 у Оршы Віцебскай вобл. Асуджана з інш. манахінямі, манахамі, царкоўнаслужыцелямі і актыўнымі прыхаджанамі 9.8.1932 асобай нарадай пры АДПУ за «контррэвалюцыйную дзейнасць» дa 3 гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 9.2.1959 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Групавая справа В. № 6739-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.