Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » ВІНЦУКЕВІЧ (ВИНЦУКЕВИЧ) Пётр
[н. ў 1934 у в. Палонка былога Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл.]. Беларус. Сын протаіерэя Мікалая Вінцукевіча. Да арышту вучыўся ў СШ в. Новая Мыш Баранавіцкага р-на. Арыштаваны 16.5.1952. Асуджаны 20.6.1952 за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Нарыльскі канцлагер МУС Краснаярскага краю. Вызвалены ў 1958. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю. У 1960—61 спрабаваў паступіць у Маскоўскую і Ленінградскую духоўныя акадэміі, але не быў дапушчаны ўпаўнаважаным Савета па справах РПЦ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 7.7.1993 прэзідыумам Брэсцкага абл. суда. Асабовая справа В. № 11740-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
Літ.: Санкт-Петербургской епархии Синодик.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.