Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » ВІНАГРАДСКІ (ВИНОГРАДСКИЙ) Мікалай Сяргеевіч
[1899, Віцебск — ?]. З сям’і ўрача. У 1918—22 жыў ва Уладзівастоку. З 1923 — у Маскве і Падмаскоўі. Скончыў Маскоўскі інстытут сплаваў (1925). Выкладаў у маскоўскіх СШ. Падчас арышту настаўнік фізікі ў школе ваенных аўтатэхнікаў. Актыўны прыхаджанін аднаго з маскоўскіх храмаў. Арыштаваны 14.4.1931 у Маскве па адрасе: 1-ы Уваздзвіжанскі зав., д. 16, кв. 5. Пад следствам знаходзіўся ў Бутырскай турме. Праходзіў па справе «Піўноўскага І.А. і інш. (ІПЦ)». Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай агітацыі». Хутчэй за ўсё, у другой палове 1931 справа В. была спынена, а ён вызвалены. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.