Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » ВАСЮТОВІЧ (ВАСЮТОВИЧ) Іаан Васілевіч
[1862, в. Кіцкова Себежскага пав. Віцебскай губ., цяпер Пскоўская вобл., Расія — ?]. Рускі. Верагодна, сын Васілія Андрэевіча Васютовіча* . Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1885). Служыў у Мікалаеўскай царкве в. Казловічы Віцебскага пав., цяпер Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. З 1906—07 настаяцель Раства-Багародзіцкага храма в. Лясохіна Веліжскага пав. Віцебскай губ. (цяпер Смаленская вобл., Расія), законанастаўнік Лясохінскага царкоўна-прыходскага вучылішча. З 1913—14 служыў у Еўфрасіннеўскай царкве в. Бароўка Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл. У 1920-я г. ўхіліўся ў абнаўленчы раскол. У 1930-я г. настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы ў мяст. Асвея Дрысенскага пав., цяпер Верхнядзвінскі р-н. Арыштаваны 6.11.1937. Асуджаны 22.11.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 18.10.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа В. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; БНДЦЭД.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.