Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » ВАЛУСЬКА (ВОЛУСЬКО) Нікіфар Пятровіч 

ВАЛУСЬКА (ВОЛУСЬКО) Нікіфар Пятровіч

[1883 ці 1884, в. Гавяды Магілёўскага пав., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], святар, брат Фёдара Валуські. Беларус. Арыштаваны 29.12.1932 у в. Масцішча Магілёўскага пав., цяпер Бялыніцкі р-н Магілёўскай вобл. Абвінавачваўся ў правядзенні «антысавецкай прапаганды». Асуджаны не быў. 17.5.1933 пастановай Магілёўскага аддзела НКВД БССР вызвалены і рэабілітаваны. Служыў у Свята-Троіцкай царкве ў мяст. Галоўчын Магілёўскага пав., цяпер Бялыніцкі р-н. Зноў арыштаваны 6.8.1937. Прыгавораны 7.9.1937 са святаром Васіліем Сас-Аляшкевічам і  інш. тройкай НКВД за тое ж «злачынства» дa 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Па другой справе рэабілітаваны ўказам прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР 16.1.1989. Справы В. № 5169 (першая) і № 9987 (другая) захоўваюцца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"