Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » ВАЛАЧКОВІЧ (ВОЛОЧКОВИЧ) Антоній 

ВАЛАЧКОВІЧ (ВОЛОЧКОВИЧ) Антоній

[1874, в.  Хатынічы Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Ганцавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — ?]. Беларус. Сын Пятра Валачковіча*  (н. каля 1830), унук Пятра Валачковіча**   (н. каля 1810). Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1894). Рукапаложаны ў іерэя (1895). Служыў у Пакроўскай царкве в. Кабылянка Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер в. Знаменка Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл. З 1914 настаяцель Касма-Даміянаўскай царквы в. Цытва Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 22.2.1930. Асуджаны 5.3.1930 з шэрагам інш. святароў Мінскай епархіі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК (заменена высылкай у Новасібірск). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 25.8.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа В. і інш. № 26857-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Описание церквей и приходов Минской епархии; Статистические сведения о церквах и причтах Минской епархии; Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


* Вучыўся ў Мінскім духоўным вучылішчы. На службе з 1850. З 1880-х г. псаломшчык Успенскай царквы в. Хатынічы.
** На службе з 1832. Да 1880-х г. псаломшчык Хатыніцкай царквы.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"