Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » ВАЙТКЕВІЧ (ВОЙТКЕВИЧ) Васілій Аляксандравіч
[1875, с. Крута-Сергіеўскае (?) Вяземскага пав. Смаленскай губ., цяпер Вяземскі р-н Смаленскай вобл. — ?]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Мікалаеўскай царкве в. Цяпіна Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Чашніцкі р-н Віцебскай вобл. У 1920-я г. настаяцель Спаса-Праабражэнскай храма ў мяст. Бачэйкава Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер вёска Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. Арыштаваны 15.4.1931. Асуджаны 27.8.1931 з інш. свяшчэннаслужыцелямі Полацка-Віцебскай епархіі калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай кулацкай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 19.10.1988 прэзідыумам Віцебскага абл. суда. Групавая справа В. і інш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
15.4.1931 у в. Дварэц Чашніцкага р-на Віцебскай вобл. арыштавана Вайткевіч (Стукаліч) Ганна Міхайлаўна (н. ў 1879 у в. Гарадзішча, цяпер Віцебская вобл., у сям’і святара, атрымала сярэднюю адукацыю), жонка Васілія Вайткевіча. 27.8.1931 асуджана з мужам за тое ж «злачынства» да 3 гадоў высылкі. Далейшы яе лёс таксама невядомы. Рэабілітавана ў адзін дзень з мужам.
Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; Дзяржаўны архіў Віцебскай вобл., ф. 1070, в. 1, с. 32, л. 98—119.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.