Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » ВАЙНІЛОВІЧ (ВОЙНИЛОВИЧ) Савелій Сцяпанавіч
[1861, мяст. Асвея Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Член прыходскага савета Спаса-Праабражэнскага храма ў мяст. Асвея. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 22.11.1932. Абвінавачваўся ў «групавой антысавецкай дзейнасці». 8.1.1933 АДПУ БССР справа В. (захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) спынена. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.