Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » ВАЗНЯСЕНСКАЯ-ЛЕБЕДЗЕВА (ВОЗНЕСЕНСКАЯ-ЛЕБЕДЕВА) Валерыя Дзмітрыеўна 

ВАЗНЯСЕНСКАЯ-ЛЕБЕДЗЕВА (ВОЗНЕСЕНСКАЯ-ЛЕБЕДЕВА) Валерыя Дзмітрыеўна

[1899, Віцебск — ?], педагог. З сям’і вайскоўца і артысткі. Працавала настаўніцай. Пасля сканчэння завочных «курсаў савецкага будаўніцтва» — рэдакцыйна-выдавецкі работнік. Актыўная прыхаджанка аднаго з маскоўскіх храмаў. Арыштавана 14.4.1932. Праходзіла па групавой справе «М.Звяздзінскага*   і інш.». Асуджана калегіяй АДПУ як «член царкоўна-манархісцкай контррэвалюцыйнай арганізацыі «ІПЦ» да 3 гадоў высылкі ў Зах. Сібір. Далейшы лёс невядомы.

Кр.: Книга расстрелянных. Мартиролог погибших от руки НКВД в годы большого террора (Тюменская область). Тюмень, 1999. Т. 1; Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.


* Звяздзінскі Мікалай Іванавіч [1871, Масква — 26.8.1937, Омск], епіскап Маскоўскай патрыярхіі. У пачатку 1930-х г. высланы ў?Ішым Цюменскай вобл. Арыштаваны 2.8.1937. Асуджаны 23.8.1937 тройкай Омскага УНКВД да ВМП. Расстраляны. Рэабі­літаваны 15.9.1956.
Кр.: Книга расстрелянных. Мартиролог погибших от руки НКВД в годы большого террора (Тюменская область). Тюмень, 1999. Т. 1


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"