Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » ВАВЕР (ВАВЁР) Пётр Яўграфавіч 

ВАВЕР (ВАВЁР) Пётр Яўграфавіч

[1875, в. Загоp’е Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі p-н Мінскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1899). Служыў у Пакроўскім храме в.  Дольск (тагачасны паштовы адрас: ст. Любяшоў) Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Валынская вобл., Украіна. З 1905 настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы в. Карсакавічы Барысаўскага пав., цяпер Барысаўскі р-н. З 1910 — у Крыжаўздзвіжанскай царкве в. Мсціж Барысаўскага пав., цяпер Барысаўскі р-н, з 1915 памочнік благачыннага, член будаўнічага камітэта. У пачатку 1930-х г. рахункавод калгаса «Загор’е». Арыштаваны 31.12.1932. Асуджаны 9.7.1933 калегіяй АДПУ за «контррэвалюцыйную дзейнасць» і як «член антысавецкай шпіёнскай шкодніцкай арганізацыі ў сістэме жывёлагадоўлі» да 3 гадоў пазбаўлення волі ўмоўна. Вызвалены 31.7.1933. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.8.1956 тpыбуналам БВА. Групавая справа В. і інш. (усяго каля 100 чалавек) № 10333-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

19.9.1937 у Віцебску арыштавана студэнтка 3-га курса Віцебскага медыцынскага інстытута Вавер (Вавёр) Лідзія Пятроўна (н. ў 1911 у в. Мсціж Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н), дачка Пятра Вавера. 25.9.1937 тройкай НКВД асуджана за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Вызвалена і рэабілітавана 15.3.1940 (?). Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа В. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"