Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » БЯЛОВА (БЕЛОВА) Яўгенія Фёдараўна 

БЯЛОВА (БЕЛОВА) Яўгенія Фёдараўна

[1909, Магілёў — ?], служачая. Беларуска. Дачка Фёдара Бялова. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. У 1920-я г. сакратар епіскапа Магілёва. Арыштавана 5.3.1933 у Магілёве па адрасе: вул. Энгельса, д. 6. Асуджана калегіяй АДПУ 9.6.1933 за «антысавецкую агітацыю» і як «удзельніца контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай арганізацыі» да 3 гадоў высылкі ў Казахстан. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай БССР 18.7.1989. Групавая справа Б. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"