Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » БУШКЕВІЧ (БУШКЕВИЧ) Віктар
[1911 або 1912, в. Мікулічы (паводле інш. звестак — Божына) Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. — ?], сын Міхаіла Бушкевіча. У пачатку 1930-х г. дыякан Петра-Паўлаўскай царквы в. Навасёлкі Веткаўскага р-на Гомельскай вобл. Быў жанаты на Кавалёвай Варвары Іванаўне. Арыштаваны 14.10.1932 ці 14.11.1932. Асуджаны 14.1.1933 калегіяй АДПУ за «антысавецкую контррэвалюцыйную агітацыю» дa 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР (па справах № 26043-с і № 34662-с; захоўваюцца ў архіве КДБ Беларусі.) 20.7.1989 і 18.9.1992.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.