Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » БУРМІН (БУРМИН) Георгій Фролавіч
[1870, в. Вавілкі (?) Магілёўскай губ. — 29.9.1937, Магілёў, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. У 1910-я г. настаяцель Мікалаеўскай царквы в. Асмолавічы Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. У 1930-я г., верагодна, служыў у Свята-Троіцкай царкве в. Галавічы Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 29.5.1937. Асуджаны 15.9.1937 з дыяканам Арцеміем Давыдавым і актыўнымі прыхаджанамі (усяго каля 10 чалавек) тройкай НКВД за «ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 15.4.1961 прэзідыумам Магілёўскага абл. суда. Групавая справа Б. і інш. № 7357-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.