Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » БУРДЗІЦКІ (БУРДИЦКИЙ) Пётр Дзянісавіч
[1890, в. Царковішча Магілёўскага пав., цяпер Бялыніцкі р-н Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. З духоўнага саслоўя. У 1920-я г. настаяцель Свята-Троіцкага храма ў роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 6.2.1930 з царкоўным актывістам Цітам Старалоўнікавым. Асуджаны 9.3.1930 за «контррэвалюцыйную агітацыю» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.1.1989 пастановай прэзідыума Вярхоўнага суда СССР. Групавая справа Б. і інш. № 11712 захоўваецца ў архіве УКДБ Мігілёўскай вобл.
Кр.: БНДЦЭД.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.