Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » БУКАТА (БУКАТО) Аляксандр Лук’янавіч 

БУКАТА (БУКАТО) Аляксандр Лук’янавіч

[май 1888, в. Гарбуноўшчына Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Клецкі р-н Мінскай вобл. — ?]. Беларус. З духоўнага саслоўя. У 1920-я г. псаломшчык Спаса-Праабражэнскай царквы в. Быстрыца Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў сямёра дзяцей. Арыштаваны 6.5.1929. Праходзіў па адной справе з актыўнымі прыхаджанамі Паўлам Квяткоўскім (1900), Ісакам Лідскім (1897), Антонам Ляшчынскім (1878), Баляславам Нічыпаровічам (1889), Вікенціем Смолічам (1869), Адамам Харытановічам (1900), Уладзімірам Шпакоўскім (1905). Асуджаны 20.6.1929 за «шпіянаж» і «контррэвалюцыйную агітацыю» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Салавецкі канцлагер АДПУ Архангельскай вобл. Вызвалены ў 1932. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.2.1992 ваеннай пракуратурай Беларусі. Групавая справа Б. і інш. № 33046-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР.

 

 


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"