Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » БУЙЧЫКАЎ (БУЙЧИКОВ) Грыгорый Васілевіч 

БУЙЧЫКАЎ (БУЙЧИКОВ) Грыгорый Васілевіч

[1886, в. Поблін Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Глускі р-н Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. Скончыў духоўную семінарыю. З 1914 настаяцель царквы св. Праведнай Анны в. Замошская Слабада (тагачасны паштовы адрас: ст. Докшыцы) Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Докшыцкі р-н Віцебскай вобл. У 1920-я г. настаяцель Уваскрасенскай царквы ў роднай вёсцы. Арыштаваны 8.8.1928. Абвінавачваўся ў «правядзенні контррэвалюцыйнай прапаганды». Пастановай асобай нарады пры калегіі АДПУ справа Б. (№ 8155-сн; захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.) спынена. Рэабілітаваны 26.10.1929. Далейшы лёс невядомы.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"